
Па ўсёй вобласці зноў душаць работнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў “едиными днями информирования” і прапагандай. Чарговы такі дзень прайшоў 17 ліпеня ў Слоніме. На гэты раз чыноўнікі-ідэолагі змусілі слухаць лекцыю пра “особый путь развития” работнікаў Слонімскай Жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Галоўным жа спікерам выступіў старшыня Слонімскага райвыканкаму Генадзь Хоміч. Запрошана была і прапагандыстка “правільнай ідэалогіі” з абласнога цэнтру:
Участие в мероприятии приняла также заместитель директора регионального центра правовой информации Гродненской области Людмила Викторовна Танцерова.
Акрамя названых выступаў таксама начальнік Слонімскага РАУС Алег Карпушкін, які акрамя іншага гаварыў на тэму кібербяспекі.


Прысутнічаў на мерапрыемстве таксама небезвядомы старшыня суду Слонімскага раёну Аляксандар Ярмолік, які выступіў “с рассказом о деятельности судебных органов”.

Аляксандар Ярмолік
