
Фота ілюстрацыйнае: granica_bypl / Telegram
Але закране гэта толькі лізінгавыя аўтамабілі і толькі ў ваенны час або пры мабілізацыі.
18 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 282, што прадугледжвае дадатковыя захады ў забеспячэнні Узброеных Сілаў, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў транспартавымі сродкамі.
Раней такія захады распаўсюджваліся толькі на транспарт дзяржорганаў і арганізацыяў, цяпер жа – і на прыватных асобаў, якія купілі свае аўта паводле дамовы фінансавай арэнды (лізінгу).
Расстацца з машынай такім фізічным асобам давядзецца толькі ў двух выпадках: пры мабілізацыі і ў ваенны час.
