
Міністэрства сувязі і інфарматыкі выпусціла ў абарачэнне тры паштовыя маркі на тэму “Гарадзеншчына” з серыі “Беларускі край”. На гэтых марках выявы царквы Святога Міхала Арханёла ў Сынковічах, Свята-Успенскі Жыровіцкі мужчынскі манастыр і Каложская (Барысаглебская) царква ў Гародні.
Намінал кожнай маркі – А, ён адпавядае тарыфу на перасылку простага ліста масай да 20 грамаў, менавіта на тэрыторыі Беларусі. Наклад марак – па 24 тысячы.
Маркі таксама надрукаваныя ў малым аркушыку. А такім аркушыку 6 марак і 6 купонаў. Наклад малога аркушыку – 5 тысяч. Пра гэта паведаміла belpost.by.

