
фота ілюстрацыйнае
У Беларусі ў 2024 годзе дзеіла крыху больш за 1 тыс. 400 аграэкасядзіб. За год іх стала ажно на тысячу менш.
А вось колькасць там турыстаў скарацілася не так значна. У 2023 годзе ў краіне налічвалася 2409 аграсядзібаў, якія наведалі амаль 450,5 тысяч гасцей, піша Newgrodno.by.
Колькасць аграсядзіб у краіне скарачаецца ўжо некалькі гадоў запар. Так, у 2021—22 гадах іх было больш за 3 тысячы. У тыя гады ў іх адпачывала каля 560 тысяч чалавек.
Тады скарачэнне колькасці аб’ектаў сельскага турызму было звязана з зменамі ў заканадаўстве. Сядзібы павінны былі прайсці перарэгістрацыю і пацвердзіць, што там аказваюцца заяўленыя паслугі.
