
Будынак па адрасе Міцкевіча-7
У Гародні адбыўся стрым з старшынём гарадзенскага аблвыканкаму Юрыем Караевым. Ён быў прысвечаны так званаму “году ўпарадкавання”. Прапагандысцкія медыя пішуць, што “губернатору” паступіла больш 150 пытанняў. Праўда прыводзяць толькі некалькі пытанняў і адказаў.
Адным з пытанняў да Караева было такім: “Ці плануюцца мерапрыемствы па захаванні аўтэнтыкі “Новага Свету” у Гародні?
Караеў адказаў на пытанне наступным чынам:
“Асаблівы статус гэтай тэрыторыі надаваць не плануецца, аднак падыходы да забудовы кварталу “Новы свет” перагледжаны. Так, адменены аўкцыёны з руйнаваннем будынкаў па вуліцы Міцкевіча – 7 і 9. Праведзены таргі з умовай захавання мастацкіх, стылістычных і канструктыўных асаблівасцяў будынкаў. Скончаны працы па аб’екце на вуліцы Міцкевіча-7. Па вуліцы Міцкевіча-9 працягваюцца працы па капітальным рамонце”.
