
Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да кіраўнікоў і паслядоўнікаў экстрэмісцкага фармавання, якое называе сябе “Русская православная церковь – Царская Империя”.
Следчыя раскрылі злавесную сутнасць секты, адэпты якой “прапаведавалі” стварэнне нікім не прызнанай дзяржавы “Триединая Русь”, завабліваючы паслядоўнікаў у глыбінку, у напаўразбураныя хаты закінутых вёсак. Пад кантролем арганізатараў людзі зракаліся ад дакументаў, сацыяльных даброт і медыцынскай дапамогі, абрываючы сувязі са знешнім светам, уключаючы родных і блізкіх.
Следствам устаноўлена, што фігуранты падбухторвалі сябраў секты да прысягі неіснуючаму імператару, да адмаўлення дзейнага дзяржаўнага ладу і законаў, узурпіруючы заканадаўчую, судовую і выканаўчую ўладу.
Следчыя ўстанавілі, што для кіравання беларускай ячэйкай быў прызначаны так званы мітрапаліт. Ён, як кіраўнік, даваў указанні на падрыхтоўку агітацыйных матэрыялаў і напісанне ілжывых “малітваў”, падрыхтоўку публікацый для экстрэмісцкіх інтэрнэт-рэсурсаў.
З траўня 2023 года фігуранты стварылі ў Сеціве шэраг так званых вербавальных рэсурсаў, прыцягваючы новых адэптаў для ажыццяўлення сваёй экстрэмісцкай дзейнасці.
У рамках расследавання крымінальнай справы 5-ці кіраўнікам экстрэмісцкага фармавання, у залежнасці ад ступені іх удзелу ў злачынствах, прад’яўлены абвінавачанні па наступных артыкулах КК РБ:
ч.1 арт.361-1 (стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем);
ч.2 арт.193 (арганізацыя і кіраўніцтва рэлігійнай арганізацыяй, якая замахваецца на асобу, правы і абавязкі грамадзян);
ч. 3 арт. 130 (распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варажнечы і варожасці).
З санкцыі пракурора да іх прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Кіраўнік беларускай ячэйкі міжнароднай секты, які хаваецца за межамі РБ, абвешчаны ў вышук.
Расследаванне крымінальнай справы завершана, матэрыялы перададзены ў Генеральную пракуратуру для накіравання ў суд.
