
Улады папярэджваюць грамадзянаў, што ў звязку з правядзеннем вайсковых вучэнняў у Слонімскім і Зэльвенскім раёнах, у перыяд з 28-га па 31-га ліпеня па дарогах агульнага карыстання прадугледжана перамяшчэнне ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, улучна з аўтамабільнымі трасамі раённага значання. Грамадзянам настойліва рэкамендуецца ня толькі выяўляць асаблівую ўвагу пры пераездзе тэхнікі, але і асабліва забараняецца фатаграфаваць тэхніку “без разрешения”.
Прыгадаем, што раней у Беларусі быў шэраг выпадкаў, калі грамадзян арыштоўвалі і пераследавалі па крымінальных справах толькі за рабенне фотаздымкаў ваеннай тэхнікі.
