
205 гадоў таму (1820) – У Пружанах нарадзіўся Люцыян Крашэўскі, мастак, фатограф, удзельнік паўстаньня 1863-64 гг. Вучыўся ў Сьвіслачы.
Брат Юзэфа Крашэўскага і Каятана Крашэўскага. Вучыўся ў кляштарнай школе ў Лыскаве і Свіслацкай гімназіі. Скончыў прыродазнаўчы факультэт Дэрпцкага ўніверсітэту. Пасля жыў у родавым маёнтку Доўгае на Пружаншчыне. Дапамагаў ўдзельнікам паўстання 1863 году, за што быў высланы ў Кангур Пермскай губерні. Вярнуўшыся на радзіму, прадаў свой маёнтак Доўгае. Жыў у Варшаве і ў маёнтку сваёй жонкі Стэфаніі Ганятычах. Ілюстраваў творы свайго брата. Рабіў замалёўкі помнікаў архітэктуры і народных тыпаў на Гродзеншчыне. У ссылцы навучыўся фатаграфаваць, рабіў здымкі краявідаў Гродзеншчыны.
