
Моладзевы партыйны рух з ісцінна ленінскай назвай “Искра” ствараецца пры лукашэнкаўскай партыі “Белая Русь”. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні вышэйшай палітычнай рады партыі, якое прайшло 25 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, перадае БЕЛТА.
Па словах старшыні беларускай партыі “Белая Русь” Вольгі Чамаданавай, такая ініцыятыва паступіла ад моладзі. Яна нібыта цікавая сама па сабе і адрозніваецца ад тых моладзевых кірункаў, якія ўжо ёсць у краіне.
«Это не совет, не общественное объединение. Это исключительно партийное молодежное движение. Думаю, это будет новый партийный формат. Я вижу, что в ряды партии молодежь сегодня готова вступать, готова работать», — сказала яна.
