Пракуратура Лідскага раёна падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачанне ў дачыненні да 36-ці гадовага замежнага грамадзяніна, якому інкрымінавана садзейнічанне ў дзейнасці па незаконным транзітным праездзе праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь замежных грамадзян.

Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны прыбыў у Рэспубліку Беларусь для навучання ў вышэйшай навучальнай установе, але замест гэтага, дзейнічаючы групай асоб па папярэдняй змове, садзейнічаў незаконнай міграцыю пяці замежных грамадзян праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у краіны Еўрапейскага звязу.

З пачатку году на тэрыторыі Лідскага раёна колькасць скончаных расследаваннем злачынстваў, якія ўчыняюцца грамадзянамі замежных дзяржаў узрасла з 2 да 12, у тым ліку цяжкіх – з 1 да 5, што сведчыць пра шэраг негатыўных тэндэнцый.

У судовым паседжанні абвінавачаны віну прызнаў часткова, растлумачыў, што толькі паведаміў неўстаноўленым асобам месца, куды павінны былі прыбыць мігранты. Іншыя незаконныя дзеянні, у тым ліку суправаджэнне асоб у бок мяжы Еўрапейскага саюза, ім не ўчыняліся. За зробеную паслугу яго таксама паабяцалі пераправіць у далейшым за мяжу.

Суд Лідскага раёну ў выніку абвесціў абвінаваўчы прысуд. На падставе ч.1 арт. 371-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.