
Цяпер кожную суботу ў 7:00 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма “Вясна”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм’еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Каментар: Лячэбна-працоўныя прафілакторыі: эфектыўнае лячэнне ці ўзаконенае рабства? Такі артыкул для “Іншых” напісала журналістка Дар’я Гардзейчык.
Каментар эксперта: Праваабаронцы прэзентавалі Дапаможнік па мірных сходах для беларусаў і беларусак за мяжой. Пра гэта размаўляем з эксперткай Дапаможніка Святланай Галаўнёвай.
Падзея: Акцыя салідарнасці з нагоды гадавіны затрымання вясноўцаў прайшла ў Варшаве.
