
Кампанія Henley & Partners склала рэйтынг пашпартоў у свеце. Месцы дзяржаў вызначаюцца ў залежнасці ад колькасці даступных для грамадзян безвізавых кірункаў, паведамляецца на сайце кампаніі.
Па стане на сярэдзіну 2025 года першае месца ў рэйтынгу захаваў за сабой Сінгапур. У яго дзеіць “безвіз” у 193 краіны (тэрыторыі) свету. Японія і Паўднёвая Карэя занялі другое месца — 190 безвізавых напрамкаў. Трэцяе месца дзеляць Фінляндыя, Італія, Францыя, Германія, Данія, Ірляндыя і Іспанія. Жыхары гэтых краін могуць падарожнічаць без віз у 189 дзяржаў.
Беларусь у топе пашпартоў знаходзіцца на 62-м месцы. У Беларусі дзеіць зараз 81 бязвізавы кірунак. Праўда, трэба ўдакладніць, што гэта пераважна краіны трэцяга свету – Азіі і Афрыкі.
Апошняе месца ў рэйтынгу займае Афганістан.
