скрыншот

На трыбуне за брамай стадыёна, дзе гарадзенскі “Нёман” гуляў супраць славацкага “Кошыцэ” ў рамках Лігі канферэнцый, вісеў бела-чырвона-белы сцяг і стылізаванае пад яго палотнішча з надпісам “Grodno”.

Побач стаялі стюарды і спакойна назіралі за фанатамі. Яны не прасілі прыбраць нацыянальны сцяг Беларусі, як гэта цяпер робяць на многіх спартыўных мерапрыемствах, у якіх удзельнічаюць беларускія спартоўцы.

“Нёман” перамог з лікам 3:2, здзейсніў неверагодны камбэк, а Павел Савіцкі адзначыўся дублем.

Еўрарадыё