
фота Гарадзенскай праваабароны
У мястэчку Гальшаны, што ў Ашмянскім раёне, 2 жніўня пройдзе традыцыйны рэгіянальны, ужо 13-ы фэст пад назвай “Гальшанскі замак”. Афіша гэтага свята, на жаль, цалком падрыхтавана на расейскай мове, а цікавага ў праграме менш, чым звычайна. Хедлайнершай музычнай праграмы заяўлена нейкая Настя Кравченко, ажно “суперфиналистка” нейкага тэлевізійнага праекту.
Праграму фэсту падаў дзяржаўны тэлеграм-канал пад назвай “Культура Гродненщины”. Амаль увесь ён вядзецца чыноўнікамі на расейскай мове.

