Выязны семінар з прэзентацыяй турыстычнага маршруту “Месцы сілы на Лідчыне” прайшоў у Гарадзенскай вобласці. Дзяржаўнае мерапрыемства было прымеркавана да XXXІІ Дня беларускага пісьменства. У маршрут увайшлі касцёлы, цэрквы, старыя сядзібы і мемарыялы.

Заключным этапам семінара стаў круглы стол “Прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу горада Ліды і Лідскага раёна”.

Удзельнікі семінару наведалі старажытны касцёл у Белагрудзе і сядзібу ў Тарнове, а таксама мясцовасці Голдава, Ваверка, Мажэйкава.