Не спыняецца палітычна-ідэалагічны абсурд і пераслед. У Беларусі яшчэ на адно «экстрэмісцкае фармаванне» стала больш — такім цяпер прызналі адукацыйны праект «Беларуская Акадэмія».

Адпаведнае рашэнне прынятае Комитетом Государственной Безопасности 22 ліпеня. Паводле ведамства, дачыненне да ініцыятывы мае вядомая гарадзенская гісторык Святлана Сільверстава.