
Пасля вымушанага перапынку Дэпартамент прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці неўзабаве адновіць сваю працу.
Гэтай навіной у эфіры Радыё Рацыя падзялілася кіраўніца дэпартаменту Вольга Дабравольская:
-Мы даведаліся, што ў нас будзе магчымасць аднавіць спачатку можа часткова працу, але ўжо ўпэўнена магу сказаць, што Аддзел прававой дапамогі ЦБС паволі будзе аднаўляць сваю працу. І старт наш ужо запланаваны на жнівень, то бок праз некалькі дзён мы пачнем прымаць новыя заяўкі.
Нагадаю, што ў сярэдзіне траўня Дэпартамент прававой дапамогі ЦБС прыпыніў працу праз недахоп фінансавання. Цяпер дэпартамэнт у першую чаргу працягне адвакацыю беларускіх мігрантаў у Польшчы, а ў жніўні вернецца да аказання індывідуальнае дапамогі перадусім былым палітвязням і актывістам, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Спасылка на старонку Дэпартаменту прававой дапамогі ЦБС: https://belaruscenter.eu/by/addzely/addzel-pravavoj-dapamogi/
Беларускае Радыё Рацыя
