У Беларусі пачала працаваць спрошчаная сістэма спагнання штрафаў. Калі сума меншая за 20 базавых велічыняў (840 рублёў), то грошы ў выплату штрафу спішуць без лішніх папярэджанняў і нават могуць зняць сродкі з дэпазіту або электроннага гаманца, піша SB.

Цяпер, калі штраф меншы за 20 базавых велічынь і ў дачыненні да чалавека няма іншых выканаўчых вядзенняў, то грошы спішуць. Калі чалавек не аплаціў штраф сам у вызначаны час, то спішуць яшчэ і прымусовы збор, не меншы за 0,5 базавай велічыні (21 рубель).

Судовы выканаўца можа спагнаць грошы не толькі з банкаўскіх рахункаў даўжніка, але і з укладаў або дэпазітаў у нябанкаўскіх крэдытна‑фінансавых арганізацыях, а таксама з электронных кашалькоў.

Калі чалавек аплаціў штраф, а грошы спісалі яшчэ і прымусова, то сродкі можна вярнуць, звярнуўшыся да судовага выканаўцы.

У лютым міністр юстыцыі Яўген Каваленка растлумачыў, што змены патрэбныя для спрашчэння працэдураў, дыгіталізацыі і абароны інтарэсаў спагнаннікаў, а таксама гэта «павышае статус судовага выканаўцы».

Сістэма запрацавала пасля таго, як 12 ліпеня 2025 года быў прыняты Закон «Аб змяненні законаў у пытаннях выканаўчага вядзення», у якім прапісаныя адпаведныя змены.