
У Беларусі за першыя шэсць месяцаў 2025 года па палітычных, так званых дыфамацыйных, артыкулах засудзілі 15 непаўналетніх. Пра гэта сведчаць даныя, апублікаваныя Вярхоўным судом.
Дзевяць падлеткаў былі пакараныя паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса — за арганізацыю або ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак. Яшчэ шэсць непаўналетніх засудзілі па іншых палітычных артыкулах: двух — за нібыта абразу Лукашэнкі (арт. 367), двух — за нібыта садзейнічанне так званай «экстрэмісцкай» дзейнасці (арт. 361-4), і яшчэ двух — за нібыта знявагу дзяржаўных сімвалаў (арт. 186-2).
Якія менавіта пакаранні былі прызначаныя падлеткам, у статыстыцы не ўдакладняецца.
Усяго за першае паўгоддзе 2025 года ў Беларусі засудзілі 237 непаўналетніх — не толькі за палітычныя справы, але і за хуліганства, злачынствы, звязаныя з наркотыкамі, і іншыя правіны.
