
Імя Аляксея Кердаля з’явілася ў спісе «тэрарыстаў», які стварае КГБ. Гарадзенец выдаліў каментары, але гэта не дапамагло.
Аляксею Кердалю 33 гады. Ён гарадзенец. Пасля школы адслужыў у арміі.
Апошнія гады Аляксей працаваў барыстам у Гародні. Таксама з 2020-га ў яго быў невялікі бізнэс — кампанія, сферай дзейнасці якой пазначана «прадастаўленне месцаў для пражывання на тэрыторыі кемпінгаў і лагераў».
Найверагодней, што ў лукашэнкаўскіх спецслужбаў ёсць уласная база каментароў карыстальнікаў чатаў. Але калі акаўнт быў прывязаны да ўласнага беларускага нумара, падпісаны ўласным імем ці яго яшчэ неяк ідэнтыфікавалі, то абараніць сябе нашмат менш магчымасцяў.
Можна выдаліць каментары, але гэта на 100% не абароніць. Пра бот і тое, як ім скарыстацца, Наша Ніва пісала ў гэтым артыкуле.
Аляксея Кердаля асудзілі па артыкуле 130 КК Беларусі — «распальванне варожасці». Прысуд набыў сілу, хутчэй за ўсё, яго праз пару дзён дададуць і ў міліцэйскі спіс «экстрэмістаў».
Вядома, што Аляксей Кердаль цяпер за кратамі.
Наша Ніва
