
Чыноўнікі Гарадзенскай рэгіянальнай мытні на чале з яе начальнікам Аляксандрам Піхуном падвялі вынікі сваёй працы за паўгода. Мытнікі традыцыйна хваліліся сваімі дасягненнямі.
За першае паўгоддзе 2025 года па выніках разгляду Гродзенскай рэгіянальнай мытняй і іншымі праваахоўнымі органамі было пачата больш за 60 крымінальных спраў, зарэгістравана больш за 4 тысячы спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Выяўлена некалькі фактаў незаконнага перамяшчэння наркатычных сродкаў у буйным памеры. З незаконнага абароту канфіскавана больш 100 кілаграмаў наркатычных рэчываў і псіхатропных рэчываў.

