У Гародні і на ўскраінах вызначаны пяць месцаў, дзе можна купацца. Гэта Цэнтральны пляж на Нёмане, пляжы ў Ласосне і Пышках, а таксама зона адпачынку на Юбілейным возеры, дзе два пляжы.

Купанне жа па-за акваторыяй пляжаў Нёману і вадасховішча Юбілейнага забаронена. Да такіх месцаў залічаюцца напрыклад кар’еры Сінька і Зялёнка, вадаёмы на вуліцах Курчатава, Вучанічаскай, Лапенкаўскай, Мерачскай заставе, на скрыжаванні вуліц Грандзіцкая і Мясніцкая, на Грандзіцкай паміж завулкам Светлым і вуліцай Гожскай, у Зарыцы-5 у раёне вуліц Гарадская і Навадворная. Гэтыя зоны адпачынку не абсталяваныя і не маюць постаў АВВОД (па расейску ОСВОД).

За купанне ў недазволеных месцах міліцыянты могуць скласці пратакол паводле артыкулу 24.42 КаАП РБ і прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці. Штраф за такое парушэнне – да 126 рублёў.