
Цяпер кожную суботу ў 7:00 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма “Вясна”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм’еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Каментар: У Хельсінкі прайшла канферэнцыя “Helsinki+50”, на якой у межах сайд-івэнту, прысвечанага Беларусі, выступіла і праваабаронца “Вясны” Наталля Сацункевіч. Што там адбывалася і чаму гэта важна?
Каментар эксперта: “Прававая ініцыятыва” працягвае выкарыстоўваць механізмы ААН для абароны правоў і свабод Беларусі, а таксама займаецца міжнароднай адвакацыяй. А як гэта выглядае і што гэта такое? Размаўляем з Вікторыяй Фёдаравай.
Апытанка: На фестывалі Летуцень, што прайшоў у Кракаве, дзейнічала і пляцоўка Недзяржаўных арганізацый. Сярод іх — як беларускія (Human constanta, Цэнтр новых ідэй), так і польскія (Kolegium Europy Wschodniej i Europejskie Centrum Solidarnosći) арганізацыі.
Падзея: У Беластоку прайшла штомесячная фота-акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, якія ў ліпені вымушаныя сустракаць свой дзень нараджэння за кратамі.
