
У Гарадзенскай вобласці зараз наведванне лясоў абмежаванае ў чатырох раёнах – у Гарадзенскім, Свіслацкім, Бераставіцкім і Ваўкавыскім раёнах. З чым гэта звязана – цяжка сказаць, паколькі апошнім часам ва ўсім рэгіёне ішлі дажджы і асаблівай гнебяспекі пажараў няма.
Паводле заканадаўства пры абмежаванні заходзіць у лес можна для шпацыравання, збору грыбоў ці ягадаў. Але ўехаць на тэрыторыю лесу на машыне нельга, таксама забаронена распальваць вогнішчы.
Забарона ж на наведванне лясоў азначае, што ехаць ці ісці ў лес нельга зусім.
