З пачатку году па палітычных матывах асуджана як мінімум 17 непаўналетніх;

Колькасць людзей, у дачыненні да якіх прымаліся пастановы аб прызнанні палітвязнямі з траўня 2020 года, перавысіла чатырохтысячную мяжу — іх 4 044, з якіх 768 — жанчыны;

Канвеер цэнзуры інфармацыі працягвае функцыянаваць праз пашырэнне спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў». У ліпені было вынесена 104 судовых рашэнняў, што на 20 больш, чым у чэрвені;

93 чалавекі дадалі ў «спіс асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Агулам у спісе знаходзяцца 5 559 чалавек, у дачыненні да якіх уступіў у сілу прысуд па артыкуле «экстрэмісцкай» скіраванасці;

Пасля пачатку масавага выхаду на волю палітвязняў з лукашэнкаўскіх турмаў становяцца вядомымі ўсё новыя акалічнасці жудасных умоваў іх утрымання і паднявольнай працы.

Справаздача цалком: чытайце тут