
На Аўгустоўскім канале 9 жніўня ў раёне шлюза Дамброўка пройдзе традыцыйнае “Свята мора”, адно з галоўных культурных мерапрыемстваў Гарадзенскага раёну.
Раённы аддзел культуры падрыхтаваў тэатралізаваную праграму, арганізуе розныя конкурсы, тэматычныя пляцоўкі, забавы. На жаль, ужо таксама “традыцыйна” на свяце беларуская мова будзе “сіратой”. Афармленне фэсту рыхтуецца па-расейску. І таму гэта зноў не свята, а менавіта “праздник”.

