У Беларусі прапануюць забараніць браць пасажыраў на мяжы за дадатковую плату і пачаць правяраць колькасць пасажыраў у аўтобусах.

фото / @granica_bypl
Такую прапанову агучылі прадстаўнікі Міжрэгіянальнай асацыяцыі перавозчыкаў (МАП) на сустрэчы з Транспартнай інспекцыяй у Гародні.
Паводле МАП, да мяжы прыганяюць пустыя аўтобусы, якія ходзяць толькі ад Берасця да Тэрэспаля. Яны збіраюць пасажыраў пад самым памежным шлагбаўмам і не адпраўляюцца, пакуль не набяруць поўны салон, атрымаўшы максімум “шэрай” выручкі. На думку прадстаўнікоў МАП, гэта пагаршае сітуацыю з чэргамі на мяжы.
Таксама ў асацыяцыі звяртаюць увагу, што аўтобус на мяжы з Польшчай можа прастаяць больш за 10 гадзінаў. Таму прапануецца знайсці спосабы замены экіпажу, калі аўтобус доўга стаіць на мяжы.
