«Amnesty International» разам з беларускімі праваабаронцамі і былымі палітычнымі вязнямі зладзіла акцыю, каб нагадаць палякам пра рэпрэсіі ў Беларусі.

У цэнтры Варшавы 9 жніўня з’явілася клетка, якая сімвалізуе лукашэнкаўскую турму. У клетцы і вакол яе – людзі, якія расказваюць пра рэпрэсіі ў Беларусі. Акцыю зладзілі праваабаронцы «Amnesty International» разам з беларускімі праваабаронцамі і былымі палітычнымі вязнямі.