
У Беластоку 9 жніўня прайшла акцыя з нагоды падзеяў жніўня 2020 году. Акцыю вёў кіраўнік фонду “Тутака” Павел Станкевіч. Выступілі намеснік прэзідэнта горада Беласток Рафал Рудніцкі, а таксама прафесар Алег Латышонак.
Таксама выступілі прадстаўнік украінскай дыяспары Антон Галавач і грамадскі актывіст з Гародні Сяржук Верамеенка, актывістка арганізацыі былых палітвязняў “Да Волі” Рэгіна Лавор, актывістка беларускай дыяспары ў Беластоку Марыя Грыц.
Удзельнікаў акцыі было каля 200 чалавек.







