У Іўі 9 жніўня прайшоў традыцыйны таматны фэст. Гэтае свята памідора, якое адзначаецца штогод зноў вылучалася сваёй стракатасцю. Іўе традыцыйна славіцца свай гароднінай, вырошчваннем якой займаюцца найперш мясцовыя татары. “Іўеўскі памідор” стаў ужо ўстойлівым брэндам гэтага раёну. У шэсці і праезду па вуліцах Іўя ўдзельнічалі раварысты, байкеры, брычкі, бусік-буханка, іншыя ішлі пешшу.

Ну а рэгіянальная чыноўніцкая наменклатура была на свяце ў адзінстве з прадстаўнікамі розных канфесій.