
Галоўная статыстычная ўправа Польшчы 12 жніўня прадставіла лічбы датычна колькасці замежнікаў, якія працуюць у краіне. Знайшлося месца ў справаздачы і грамадзянам Беларусі.
Агулам у Польшчы станам на апошні дзень лютага 2025 года працавала 1,057 млн замежных грамадзянаў. Іх колькасць за год вырасла на 5,3 %.
Больш за ўсё замежнікаў (67 %) – гэта ўкраінцы. Беларусаў значна менш – 11 %, але яны на другім месцы. У абсалютных лічбах у Польшчы ў лютым працавала больш як 116 тысяч грамадзянаў Беларусі.
Доля грамадзянаў Грузіі сярод мігрантаў, якія працавалі ў Польшчы, складала 2,3 %, Індыі – 2 %, Калумбіі – 1,5 %, Філіпінаў – 1,4 %.
Варта адзначыць, што статыстыка ўлічвае толькі асобаў, якія працуюць толькі паводле працоўных дамовах, дамовах даручэння (zlecenia) і да іх падобных. Лічбы не ўключаюць замежнікаў, якія працуюць паводле дамоваў падраду (o dzieło) і пра дапамогу пры зборы ўраджаю.
Колькасць беларусаў, легалізаваных у Літве, істотна за апошні год скарацілася. Калі ў студзені 2024-га на ўліку Дэпартаменту міграцыі было 62 167 грамадзянаў Беларусі з дазволамі на жыхарства, то на пачатак жніўня 2025-га іх засталося 51 962 – мінус больш як дзесяць тысяч чалавек ад пікавай колькасці.
Асабліва прыкметнае падзенне адбылося ў 2025 годзе: толькі за сем месяцаў статус легалізаваных страцілі звыш 5,5 тысячы беларусаў. Пры гэтым беларусы ўсё яшчэ застаюцца другой паводле велічыні групай замежнікаў у Літве пасля ўкраінцаў.
