Яму прысудзілі 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму. Апошнюю інфармацыю пра палітвязня родныя Мікалая атрымалі 9 лютага 2023-га году — 915 дзён таму. Гэта ўжо шосты Дзень народзінаў запар, які Статкевіч сустракае за кратамі.

Напрыканцы 2023-га году сваякі палітвязня праз «другія рукі» атрымалі пацверджанне, што ён знаходзіцца ў глыбоцкай калоніі № 13, дзе сядзіць па чарзе то ў адзіночнай камеры ПКТ, то ў камеры штрафнога ізалятару. Яго пазбавілі права на званкі і адзінай на год перадачы і спаткання.

Жонка палітвязня Марына Адамовіч была затрымана 23 студзеня 2024-га году падчас рэйда на сваякоў палітвязняў. Яе тады засудзілі за «дробнае хуліганства» да 15 сутак арышту.

На пачатку году Мікола Статкевіч быў вылучаны на Нобелеўскую прэмію міру.