
Польскія органы ўлады перасталі прымаць у беларусаў дакументы, выдадзеныя ў час СССР. Цяпер патрабуецца атрымаць дублікат і апастыль на яго. Мова ідзе пра пасведчаннях аб нараджэнні і пасведчаннях аб заключэнні шлюбу. Раней такіх патрабаванняў не было. Адмову ў прыняцці дакументаў улады аргументуюць дакументам МУС Польшчы ад 28 ліпеня 2025 года.
Для выкарыстання дакументаў аб нараджэнні ці пасведчання шлюбу за мяжой грамадзяніну Беларусі цяпер трэба атрымаць дублікат такога акту ў кампетэнтным органе па месцы захоўвання акту. Пры тым дублікат мае быць выдадзены на новым бланку і павінен быць завераны апастылем у МЗС Беларусі.
Большай часткі беларусаў у Польшчы з’яўляцца на тэрыторыі Беларусі небяспечна, каб атрымаць дублікаты дакументаў і апастыль у МЗС Беларусі.
