sdr

Расейскія журналісты выправяцца ў азнаямляльны і забаўляльны тур па Гарадзенскай вобласці.

З 13-га па 17-га жніўня прадстаўнікоў СМІ Расейскай федэрацыі будуць вазіць па вобласці і знаёміць з культурай і гісторыяй Гарадзеншчыны. Заяўлена, што ўсё гэта робіцца дзеля асвятлення турыстычнага патэнцыялу рэгіёну Беларусі.

Удзел у гасцявым туры возьмуць прадстаўнікі 13-ці СМІ з розных рэгіёнаў Расейскай федэрацыі: Башкарстану, Чалябінску, Ліпецку, Ніжняга Тагілу, Масквы, Нар’ян-Мару

Паведамляецца, што “Управление спорта и туризма Гродненского облисполкома подготовило для гостей насыщенную программу. Видеоконтент, снятый во время тура, будет транслироваться на российских телеканалах”.