
Новы праспект у Гародні назавуць у гонар героя Савецкага саюзу лётчыцы Вольгі Санфіравай.
Паведамляецца, што 12 жніўня прайшла чарговая сэсія Гарадзенскага гарадскога савету “дэпутатаў”. У час сустрэчы “дэпутаты” традыцыйна адзінагалосна зацвердзілі новую назву праспекту ў гарадзенскім мікрараёне Грандзічы – ён будзе называцца праспект Вольгі Санфіравай. Сама цікавае, што ў Гародні ужо ёсць вуліца імя гэтай нараджэнкі расейскай Самары. Але прасавецкім і прарасейскім чыноўнікам гэтага мала.
Чыноўнікі даюць наступную даведку па гэтай асобе: В годы Великой Отечественной войны Герой Советского Союза Ольга Санфирова проявила исключительную отвагу. Летчица участвовала в обороне Кавказа, освобождении Крыма. Во время операции «Багратион» командир эскадрильи бомбила противника под Могилевом и Гродно. В конце 1944 года ее полк воевал в небе над Польшей. Тады ж 27-гадовая Санфірава і загінула.
