Пантонны мост праз Нёман, фота ілюстрацыйнае

Пра гатовасць чатырох з пяці запланаваных умацаваных раёнаў паведаміў міністр абароны РБ Віктар Хрэнін.

Па словах Віктара Хрэніна, два з гэтых раёнаў будуць задзейнічаныя ў час вучэнняў «Захад-2025», якія пройдуць на тэрыторыі Беларусі з 12 па 16 верасня.

У гэтых ўмацаваных раёнах плануецца правесці трэніроўку войскаў.

«Гэта будуць Ваўкавыскі кірунак і Смаргонскі, дзе будуць невялікія падраздзяленні выконваць практычныя задачы па адбіцці верагоднага праціўніка», — удакладніў Віктар Хрэнін.