Міністэрства юстыцыі пазбавіла ліцэнзіі адвакатку Святлану Гарбаток, піша прэс-служба ведамства.

Як сказана ў прэс-рэлізе, Святлана Гарбаток больш не можа працаваць адвакаткай «з прычыны недастатковай кваліфікацыі», такое рашэнне прыняла кваліфікацыйная камісія пры Мінюсце.

Святлана была абаронцай анархіста Мікалая Дзядка і гарадзенца Уладзіміра Кнігі, якога судзілі па «справе Ціханоўскага», піша @mediazona_by.