
фота ілюстрацыйнае
У Беларусі плануецца адсочваць выкананне хуткаснага рэжыму для самакатчыкаў і іншых відаў электратранспарту. Пра гэта заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення ДАІ Віктар Ротчанкаў, піша сайт tochka.by.
Паводле словаў начальніка ДАІ, ужо цяпер тэхнічныя сродкі дазваляюць кантраляваць хуткасць перамяшчэння не толькі аўто, але і іншых удзельнікаў дарожнага руху. Згодна са зменамі ў ПДР, якія ўваходзяць у сілу з 1 верасня, хуткасць руху электратранспарту не павінна перавышаць 10 км/гадз (на тратуары) і 25 км/гадз (на роварнай сцежцы).
Ротчанкаў заявіў, што самакатчыкі будць штрафавацца за перавышэнне хуткасці ўжо бліжэйшым часам, але назваць тэрміны ўвядзення такой сістэмы не змог.
