У пятніцу МУС зрабіла сваё, ужо сумна традыцыйнае, абнаўленне так званага “спісу экстрэмістаў”.

Гэтым разам дадалі яшчэ 32 прозвішчы, сярод іх найбольш гучнае – Ніны Багінскай. 30 красавіка суддзя Максім Трусевіч разгледзеў супраць яе крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 342-2 КК. Падставай для крымінальнага пераследу сталі неаднаразовыя адміністрацыйныя пастановы за 2024 год.

Пенсіянерку тады прызналі вінаватай, але замест зняволення прызначылі так званае «прафілактычнае назіранне».

На сённяшні дзень у “спісе экстрэмістаў” знаходзіцца ўжо 5621 чалавек. Сярод іншых гэтым разам спіс папоўніўся прозвішчамі прадпрымальніка Анатоля Змітровіча і ваўкавыскага актывіста Аляксандра Сезеня. Пра пераслед Сезеня мы расказвалі раней: