Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў у сацсетцы Truth social пра змест тэлефоннай размовы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Трамп пацвердзіў факт размовы з Лукашэнкам і заявіў, што чакае сустрэчы:

«У мяне адбылася выдатная размова з паважаным прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Мэтай званка было падзякаваць яму за вызваленне 16 зняволеных. Мы таксама абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных. Наша размова была вельмі добрай. Мы абмеркавалі шмат тэм, уключаючы візіт прэзідэнта Пуціна на Аляску. Я з нецярпеннем чакаю сустрэчы з прэзідэнтам Лукашэнкам у будучыні. Дзякуй за ўвагу да гэтага пытання!» — напісаў прэзідэнт ЗША.