
У Гародні працягваюць прадаваць маёмасць незаконна засуджаных праз завочную спецвытворчасць па крымінальных справах палітэмігрантаў – гарадзенскіх грамадска-палітычных актывістаў.
Стала вядома, што адзін з аўтамабіляў прадстаўніка Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова прадалі на аўкцыёне. Opel 1998-га года ўдалося прадаць з другой спробы 30 чэрвеня за 2160 рублёў. Адзіны ўдзельнік даў згоду на куплю.
Яшчэ раней была канфіскаваная і выстаўленая на продаж бытавая тэхніка сям’і Уладзіміра Хільмановіча (лядоўня, тэлевізар, пральная машына), а пазней прадалі аўтамабіль, які быў уласнасцю Ежы Грыгенчы.
