Стала вядома, што маладую прадпрымальніцу са Слоніма Ганну Кулак засудзілі за ўдзел у мірных пратэстах 2020 года.

Ганне Кулак 31 год. Родам яна са Слоніма. Пасля школы скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.

У 2024 годзе адкрыла ІП у родным Слоніме, сфера дзейнасці якога — рамонт бытавой электронікі. У 2024 годзе жа зноў паступіла на завочнае ў БДЭУ на спецыяльнасць «Маркетынг».

Маладую жанчыну засудзілі ў 2025 годзе па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага Кодэксу — «удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

А тыдзень таму яе дадалі ў спіс «экстрэмістаў» ад МУС. Мяркуючы па ўсім, Кулак прысудзілі абмежаванне волі без накіравання ў карную ўстанову.