Як стала вядома “Гомельскай вясне” у Гомельскім абласным судзе абвешчаны прысуд 64-гадоваму лекару ультрагукавой дыягностыкі з Гародні Сяргею Рамашову. Дакладны тэрмін невядомы, аднак пакаранне звязанае з пазбаўленнем волі.

Медыка звінавацілі ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варажнечы (ч. 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса) і фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-2 КК).

Сяргей Рамашоў — лекар ультрагукавой дыягностыкі гарадской паліклінікі № 4 Гародні. Ён захапляўся гульнёй у шахматы. У 2022 годзе Сяргей Рамашоў стаў пераможцам абласнога турніру ў шахматы сярод супрацоўнікаў медычных установаў.