
фота ілюстрацыйнае
У Лідскім раёне ўладныя і сілавыя структуры зноў выкарыстоўваюць прымусовую працу. Асобаў, якія пастаўлены на ўлік у крымінальна-выканаўчай інспекцыі і на ўлік за правапарушэнні ў сферы сямейна-побытавых дачыненняў, а таксама неаднаразова раней прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці, а таксама тых, каго збіраюцца накіроўваць у так званыя “лячэбна-працоўныя прафілакторыі”, привлекают к общественно-полезным работам.
Пра гэта даў справаздачу ўладны Лідскі тэлеканал:
Улады хваляцца, што штодзённа дадзеныя катэгорыі грамадзян працуюць на сацыяльна-значных аб’ектах (адзін з такіх аб’ектаў – “Курган несмяротнасці”). Прымусовая праца, на думку ўладных структураў, “одно из мероприятий по исправлению и адаптации, проводимых сотрудниками отдела внутренних дел Лидского райисполкома”.
Падрабязнасці лідскім прапагандыстам расказаў інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі Лідскага РАУС Дзмітрый Рум.
Раней мы расказвалі пра прымус працаваць адміністрацыйна арыштаваных у Лідзе:
