
На пад’ездзе да Астраўца з’явіцца новы дзіўнаваты аб’ект па дарозе з Белькішак.
У цэнтры колавага перасячэння на аўтадарозе Ашмяны – Астравец – Гоза будуецца “монументальное сооружение” – стэла, вышынёй амаль 19 метраў.
Раённая газета інфармуе:
– Заказчиком строительства выступает Белорусская АЭС, проектная организация Института Гродногражданпроект, генеральный подрядчик – ОАО «Белэлектромонтажналадка». Дизайн-проект и изготовление стелы выполнено ЧПУП «Престиж Имидж Бел», – рассказал начальник отдела архитектуры и строительства Виталий Мацкевич. – Основная тема композиции – это мирный атом. Стела гармонично впишется в пейзаж и будет нести ярко выраженный смысл.
Асноўным элементам стэлы будзе шар, які сімвалізуе атам з арбітамі электронаў. Над ім размяшчаецца напіс на расейскай мове – Островец, выкананы з нержавейкі. У цёмны час сутак кампазіцыю будуць падсвечваць.
