Па выніках першай паловы 2025 года беларускія кампаніі звольнілі за прагулы і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны 18,8 тысячы працаўнікоў. Лідарамі па такіх звальненьнях сталі:

– раслінаводства і жывёлагадоўля, паляванне і прадастаўленне паслуг у гэтых абласцях — 4412 чалавекі;
– рознічны гандаль, за выключэннем гандлю аўтамабілямі і матацыкламі — 3815 чалавек;
– будаўніцтва — 1161 чалавек.

У іншых сферах парушальнікаў працоўнай дысцыпліны аказалася менш за тысячу:

– вытворчасць прадуктаў харчавання, напояў і тытунёвых вырабаў — 999 чалавек;
– забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам — 854 чалавекі;
– вытворчасць машын і абсталявання, не ўключаных у іншыя групы — 687 чалавек;
– транспартная дзейнасць, складаванне, паштовая і кур’ерская дзейнасць — 653 чалавекі;
– вытворчасць гумавых і пластмасавых вырабаў, іншых неметалічных мінеральных прадуктаў — 648 чалавек;
– дзейнасць у сферы адміністрацыйных і дапаможных паслуг — 500 чалавек.