18 жніўня 2020 году ў лесе быў знойдзены мёртвым Канстанцін Шышмакоў (на здымку), дырэктар вайскова-гістарычнага музэю ў Ваўкавыску. Быў сябрам выбарчай камісіі, адмовіўся падпісваць пратакол. У нядзелю 15 жніўня выйшаў на працу, увечары пазваніў жонцы, што працаваць у музэі больш ня будзе, сказаў, што едзе дахаты. Дадому ён не вярнуўся.

29-гадовы Канстанцін Шышмакоў зьнік увечары 15 жніўня. Патэлефанаваў жонцы, сказаў, што ня будзе больш працаваць у музэі і што едзе дадому. Са словаў бацькі, Канстанцін адмовіўся падпісаць выніковы пратакол выбарчай камісіі 9 жніўня. Паміж 9 і 15 жніўня быў у адпачынку. Ягоны аўтамабіль знайшлі ў Мастоўскім раёне 18 жніўня, а неўзабаве — і ягонае цела ў лесе побач. У Канстанціна засталася жонка і 4-гадовая дачка.

Андрэй Шышмакоў, бацька Канстанціна, агучыў тады версію, што сын скончыў жыццё самагубствам.