Андрэй Мялешка ў фэйсбуку паведаміў, што яго старонка ў сацыяльнай сетцы Інстаграм прызнаная экстрэмісцкай.
Старонку “amialeshka” у Instagram прызнаў экстрэмісцкім матэрыялам суд Маладэчанскага раёну у гэтым месяцы – 6 жніўня 2025 году. Журналіст папрасіў тых, хто ў Беларусі падпісаны на яго старонку, з мэтай бяспекі адпісацца.

Гэта далёка не першы выпадак прызнання сацсетак гарадзенцаў ці іх калектываў экстрэмісцкімі. Напомнім, што зусім нядаўна – 10 ліпеня – Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ўнесла музычны калектыў Dzieciuki ў пералік так званых экстрэмісцкіх фармаванняў.