
У Шчучыне 19 жніўня высокія абласныя чыноўнікі пад кіраваннем старшыні аблвыканкаму Юрыя Караева правялі выяздное паседжанне так званай працоўнай групы па пытанні «О выполнении плана мероприятий Года благоустройства на территории Щучинского района».
На мерапрыемства акрамя ўласна раённых чыноўнікаў сабралі таксама кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый Шчучыншчыны.


З дакладам выступаў старшыня Шчучынскага райвыканкаму Аляксей Садоўскі. Ён запэўніў, што ў раёне ўсё ідзе па плане:
“Было отмечено, что на Щучинщине выполнены работы по ремонту улично-дорожной сети на площади 18,7 тыс. кв. метров, проведено сплошное асфальтирование трёх улиц в г. Щучине и одной улицы в аг. Лещанка. С учетом мнения граждан и с целью обеспечения комфортных и безопасных условий для движения пешеходов в 2025 году запланирован к выполнению ремонт 6 тротуаров общей площадью 7800 кв. метров. С начала года осуществлен ремонт 10 детских игровых площадок“.
Пасля паседжання чыноўнікі выбраліся на аб’екты: наведалі гарадскі стадыён “Алімп”, гарадскі парк культуры і адпачынку. Паводле справаздачы раённай газеты “Дзянніца” “высокія госці” засталіся задаволенымі ўбачаным.
