Органы пракуратуры Гарадзенскай вобласці працягваюць правяраць стан дзіцячых пляцовак і гульнявога абсталявання на іх.

Паведамляецца, што пракуратурай Мастоўскага раёну цягам праверкі дзіцячых пляцовак, размешчаных на прыдамавых тэрыторыях раёну, устаноўлена, што пясочніцы былі ў нездавальняючым стане, прылеглая тэрыторыя і тэрыторыя пясочніцаў парасла травой, недастаткова самога пяску, альбо ён значна забруджаны, а таксама прагнілі драўляныя сценкі пясочніцаў.

Дзіўна, што стан гэтых пясочніцаў стаў такім актуальным менавіта для органаў пракуратуры. Па логіцы рэчаў гэтым павінны займацца ЖЭСы, розныя дваровыя камітэты, прадстаўнікі мясцовага самакіраваня, а таксама самы жыхары. Але ж, як кажуць, дзяржаўны клопат органаў перадусім.